Чэргі грузавых аўто ў кірунку Еўразвяза павялічваюцца
Па стане на 14 гадзін 21 лістапада, выезду з Беларусі чакаюць больш за 3540 грузавых аўто. На літоўскім кірунку найбольш напружанай сітуацыя выглядае ў пункце пропуску «Каменны Лог», там у чарзе на выезд сабралося больш за 860 грузавікоў. На польскім кірунку найбольш загружаным застаецца пункт пропуску «Бераставіца», там сабралося больш за 650 фур.
Кіроўца, які стаў у чаргу 8 лістапада ў «Бераставіцы», расказаў, што ў Польшчу ён патрапіў толькі 20 лістапада.
На легкавым кірунку вялікія чэргі назіраюцца толькі ў «Бераставіцы», там выезду чакаюць больш за 100 машын. Больш за 30 легкавых аўто чакаюць выезду ў Літву ў пунце пропуску «Лоша». У «Катлоўцы» і «Каменным лозе» па 20 машын, у «Прывалцы» — 10. У пунктах пропуску «Беняконі» і «Відзы» чэргаў няма. На латвійскім кірунку таксама без чэргаў.
На мінулых выходных найбольшыя чэргі сярод легкавікоў назіраліся ў пункце пропуску «Брэст». У пікавыя гадзіны там збіралася больш за 150 машын на выезд з Беларусі.