Чыгуначны вакзал у Сувалках



Адным з гістарычных помнікаў архітэктуры Сувалак з’яўляецца чыгуначная станцыя горада.

Адсюль некалькі разоў на дзень курсуюць цягнікі да Беластока. Таксама без перасадак можна даехаць да Варшавы, Шчэціна, Кракава і Коўна. Будынак чыгуначнай станцыі быў пабудаваны ў 1896 годзе. За 122 гады змяняўся статус вакзала-станцыі, колькасць каляін і чыгуначныя шляхі, але будынак ніхто не крануў. Збудавалі станцыю дзеля вайсковых патрэбаў у часы Расейскай імперыі, а дзякуючы станцыі развіваўся і горад.

Сустракаецца станцыя Сувалкі і ў камп’ютарных гульнях. У адным з выпускаў чыгуначнай гульні-сімулятара MaSzyna EU07-424 аб’ект названы “Manewrowo 3”. Выпуск створаны на польскай мове і перакладзены на італьянскую, расейскую ды ангельскую мовы.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Сувалкі

Фота аўтара