Чыгунку з літоўскіх Друзгенік да Гародні ўсё ж адновяць
Гарадскі савет Друзгенік зацвердзіў генеральны план развіцця гэтага курортнага горада.
Для беларусаў гэты дакумент цікавы ў першую чаргу тым, што сярод іншых змяненняў у памежным горадзе прадугледжана аднаўленне чыгуначных зносін з Беларуссю, піша TUT.BY са спасылкай на літоўскі партал lrytas.lt. Новы генеральны план мэрыя Друзгенік рыхтавала тры гады. Паводле яго, змяненні закрануць гарадскую прастору і развіццё культурнага жыцця. Таксама прадугледжвае аднаўленне чыгункі да Парэчча. Прыгадаем, што чыгуначныя шляхі ў бок Літвы разабралі ў 90-х гадах. Раней гэты ўчастак складаў адрэзак чыгункі ў напрамку Варшава – Санкт-Пецярбург. Плануецца, што пасля аднаўлення, чыгунка ад Марцінконіса будзе ісці ў Друзгенікі, а потым у беларускае Парэчча, а далей у Гародню.
Беларускае Радыё Рацыя