Чым займаецца беларуская дыяспара Італіі?
„Як толькі будуць аслабленыя каранцінныя меры і прыйдзе цяпло, масавыя акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Італіі могуць вярнуцца. Зараз галоўная тэма на сустрэчах і салідарных дзеяннях – гэта сітуацыя з палітвязнямі”, – пра гэта распавяла беларуска Кацярына Зюзюк:
– Мы шмат працуем, займаемся тым жа, чым мы займаліся шэсць месяцаў таму. Мы расказваем пра падзеі ў Беларусі, вядзем нашы сацсеткі, кантактуем з грамадскасцю, пішам палітвязням, то бок робім усё тое, чым займаліся раней. Ніякага спаду актыўнасці ці ўпадніцкага настрою ў нас не назіраецца.
Кацярына Зюзюк адзначыла, што адзін з асноўных акцэнтаў у салідарных дзеяннях беларусаў Італіі – гэта вядзенне сацсетак. Паколькі важна штодня інфармаваць грамадства пра тыя падзеі, што адбываюцца ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
