Cяргей Навумаў: У Грузію едзе вялікая колькасць беларусаў
У грузінскі Батумі штодня прыязджае вялікая колькасць беларусаў. Едуць не толькі турысты, але і цэлыя кампаніі, якія перавозяць сюды сваіх супрацоўнікаў. Вялікая колькасць гэтых людзей цікавіцца гісторыяй і культурай Грузіі.
Пра беларусаў, якія цяпер ў Грузіі, распавядае гід Сяргей Навумаў:
-Палова – гэта тыя, хто прыехаў пасля пачатку вайны. Гэта людзі, якія прыехалі на нявызначаны тэрмін. Яны – асноўная маса турыстаў. Ёсць ІТ-кампаніі, якія пераехалі сюды. І яшчэ палова – гэта бацькі, занаёмыя, сябры, якія прыязджаюць да тых беларусаў, якія тут ужо знаходзяцца.
Па словах Сяргея Навумава, беларусаў цікавяць розныя мясціны, асабліва тых людзей, што жыве тут больш за год:
-Ім больш цікавыя далёкія пункты, або цяжкадаступныя. Як, напрыклад, высакагорная Аджарыя, ім цікава паехаць у Сванэцію, курорт Саярмэ, Цхалтубу.
Па неафіцыйных дадзеных, толькі ў Аджарыі знаходзіцца больш за 20 тысяч беларусаў, якія збеглі ад палітычнага пераследу, а таксама сюды можна даехаць аўтобусам з Менску цягам некалькіх сутак ці даляцець самалётам у Батумі ці Кутаісі.
Беларускае Радыё Рацыя