Да іншаземцаў – асаблівая ўвага
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пацвердзіў „вельмі пільнае стаўленне” да замежных грамадзян у пунктах пропуску.
Пра гэта агенцтву „Інтэрфакс-Захад” сказаў афіцыйны прадстаўнік камітэта Антон Бычкоўскі, каментуючы паведамленні пра адмову ва ўездзе двум дзясяткам іншаземцаў у аэрапорце „Менск”.
„Калі замежныя грамадзяне не могуць або маюць праблемы з пацверджэннем мэты свайго візіту ў Беларусь, да іх могуць паўстаць дадатковыя пытанні. Калі яны ня змогуць адказаць на гэтыя пытанні, то ім адмовяць ва ўездзе”, – сказаў Бычкоўскі.
Ён нагадаў, што пра ўзмацненне кантролю на граніцах паведамлялася яшчэ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.