Да канца года ў Беларусі можа застацца толькі траціна турыстычных фірм
Пра гэта падчас вебінара, арганізаванага Даследчым цэнтрам ІПМ і Фондам Конрада Адэнаўэра, заявіла сустаршыня Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Жанна Тарасевіч. Турыстычны бізнес абваліўся першым з прычыны закрыцця межаў і каранціну ў найбольш прывабных з пункту гледжання турыстаў краінах.
– Сыходзячы з той інфармацыі, якая была атрыманая ад Асацыяцыі турыстычных арганізацый, турызм кажа пра тое, што ў бліжэйшым будучым змогуць выжыць да канца года, напэўна, толькі працэнтаў 30 ад колькасці турыстычных арганізацый.
Паводле слоў Жанны Тарасевіч, ва ўмовах агульнага падзення прыбыткаў і ў час, калі дзяржава не дае палёгкі па абавязковых сацыяльных адлічэннях, шматлікі бізнес вярнуўся ў «шэрую зону» – яны фармальна звальняюць работнікаў, але тыя працягваюць працаваць, хай сабе і не ў поўным аб’ёме.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
