Да вечара 18 верасня па ўсёй беларуска-літоўскай мяжы не афармляюць транспарт



Да вечара па ўсёй беларуска-літоўскай мяжы не будуць афармляць транспарт з-за работ на літоўскім баку, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

„Паводле інфармацыі літоўскага боку, 18 верасня  з 9.00 да 22.00 будуць абнаўляцца інфармацыйныя сістэмы ў пунктах пропуску па ўсёй мяжы з Літоўскай Рэспублікай. Афармленне транспарту сумежным бокам ажыццяўляцца не будзе”, — гаворыцца ў паведамленні ДМК.

Тых, хто збіраецца перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю.

Беларускае Радыё Рацыя