Ганна Кукхарава: У Чэхіі разважаюць пра вяртанне турыстаў



У бліжэйшы тыдзень межы Чэхіі могуць адкрыць, але на асаблівых умовах. Тыя, хто будзе прыязджаць з-за мяжы, усё роўна праходзіць праз каранцін ці здае тэст на Ковід-19.

Бізнэс, як і ўсё жыццё, пачынае паступова ажываць, — пра гэта распавяла студэнтка з Беларусі Ганна Кукхарава, якая чацвёрты год жыве ў Чэхіі:

– Я студэнтка, жыву ў горадзе Градзец-Крамава, гэта блізка да мяжы з Польшчай. Але ведаю, што, канешне, адрозненне вялікае. Гэта значыць, што звычайна ў Празе вельмі шмат людзей, вельмі шмат турыстаў, а зараз там проста пуста. У нас, як па мне, то я не заўважыла вялікай розніцы, людзей усё роўна шмат, асабліва ў крамах, толькі набываюць больш, чым звычайна. Робяць запасы туалетнай паперы і піва.

 Ганна Кукхарава дадала, што зараз у чэскіх сродках масавай інфармацыі актыўна абмяркоўваецца тэма таго, каб бліжэй да лета з’явілася магчымасць наладзіць турызм з краінамі-суседкамі. Але пакуль гэта толькі на ўзроўні дыскусіі.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя