Дэлі мае самае забруджанае паветра сярод гарадоў свету
З’явіўся новы рэйтынг гарадоў свету з самым брудным паветрам. Першае месца ўтрымлівае сталіца Індыі Дэлі.
На другім месцы пакістанскі Лахор, а вось трэцюю пазіцыю зноў заняла сталіца адной з краін-суседак Беларусі — Украіны. Кіеў быў трэцім і ў мінулым рэйтынгу. На 5-м радку сталіца Кіргізстану Бішкек.
Кракаў, які ў мінулым рэйтынгу быў 7-м, цяпер 35-ты, сітуацыя з паветрам у польскім горадзе істотна палепшылася. Варшава 45-я, 60-ты Ўроцлаў.
Гарадоў Беларусі ў сотні самых забруджаных няма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: wikiway.com
