Для „культурных” турыстаў Беларусь плануе ўвесці бясплатныя візы
У Беларусі плануюць увесці бясплатныя візы для турыстаў, якія прыязджаюць на фестывалі. З такой заявай выступіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.
Такая практыка ўжо існуе для ўдзельнікаў буйных спартовых мерапрыемстваў, якім беларускую візу могуць выдаць у аэрапорце бясплатна за 5-7 хвілін.
Заява міністра прагучала на адкрыцці міжнароднага кірмашу турыстычных паслуг “Адпачынак-2016” у Менску.
