Досвед перасячэння беларуска-польскай мяжы



За 10 хвілінаў можна прайсці беларускую мяжу, а вось у бок Польшчы прыйдзецца пачакаць да гадзіны. Так выглядае перасячэнне беларуска-польскай мяжы з досведу беларуса Аляксея Навіцкага. На радзіму ён ездзіў у адпачынак на месяц, пасля чаго вяртаўся на працу, – распавёў сам суразмоўца:

–  60 рублёў каштаваў квіток. Нас было мала, чатыры чалавекі былі, але гэта звычайная з’ява. Шмат людзей ездзіць у такіх буйных аўтобусах, з Менска, з Магілёва, з Гомеля. А мы – першасная зона, у нас звычайна – 4-5 чалавек. У гэты раз нас ехала чацвёра – я і яшчэ адзін малады чалавек і дзве дзяўчыны, плюс кіроўца.

Аляксей Навіцкі дадаў, што на сённяшні момант беларускія памежнікі не патрабуюць падставаў для выезду з Беларусі, як гэта было год таму ў сувязі з кавідам. Таму вандраваць стала адносна прасцей.

Беларускае Радыё Рацыя