Дрэздэн – горад, якія абуджае гістарычную памяць
Для дасведчанага вандроўніка з Беларусі, Дрэздэн і Саксонія ў цэлым – ёсьць аб’ект, які абуджае гістарычную памяць, між іншым і ў нас, беларусах.
Дрэздэн цікавы перадусім таму, што ён з’яўляецца доказам таго, як можна „з нуля” аднавіць помнікі архітэктуры, якія славілі яго , як „Фэрэнцыю – на – Лабе”. У 1945 годзе Дрэздэн быў амаль увесь зруйнаваны амерыканскай авіяцыяй. Рэстаўрацыя трывае і цяпер. Цяпер ён – прывабны турыстычны цэнтар.
Сям-там узвышаюцца будаўнічыя краны: сведкі таго, што места ажывае і аднаўляе былую веліч.
Помнік каралю Саксоніі Ёгану, адукаваны манарх, які пераклаў „Боскую камедыю” Дантэ на нямецкую мову
Каталіцкая катэдра – пахавальня саксонскіх каралёў
[Not a valid template]
Дрэздэнскі замак
5 кастрычніка 2015 года, каля 20 тысячаў жыхароў Нямеччыны сабраліся на пляцы Ноймаркт ў Дрэздэне. Яе арганізавала арганізацыя Патрыёты Еўропы супраць ісламізацыі Захаду – PEGIDE.
Ад выступоўцаў гучалі выклікі ўраду і непасрэдна канцлеру Нямеччыны: ” дзяржава больш не можа выконваць свае задачы па абароне межаў і для падтрымання прававой сістэмы. Нашыя мірныя рашучыя дзеянні цяпер сталі неабходны.” Падобныя зборы немцаў праходзяць і ў іншых местах Нямеччыны.
Надпіс на нямецкім нацыянальным сцягу: „Адкрытыя з усіх бакоў для тых, якія ня вельмі блізка”. Гэта вельмі падобна на тое, як і ў нас – у Беларусі ( бо мы таксама, „адкрытыя з Усходу”, бо ня маем нармальнае мяж., якая б нас аберагла ад нашэсьця чужынцаў).
Цяпер пра яднаньне ранейшых гістарычных перыядаў. Аўгуст „Моцны” і яго сын Аўгуст Сас былі манархамі нашага краю – Рэчы Паспалітай абодвух народаў Польшчы і Літвы. Картуш на каталіцкай катэдры на якім выяўлена нашая „Пагоня” і пахавана сэрца Аўгуста „Моцнага”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Дрэздэн
Фота аўтара