Друскенікі – незвычайныя калядныя ёлкі
Друскенікі – гэта ціхае, амаль ідэальнае месца для адпачынку, усяго за сорак кіламетраў ад Гародні. Гарадок на сумежжы вабіць суседзяў сваім чысцюткім паветрам, сучасным аквапаркам, лекавымі водамі. У перадкалядны перыяд на адной з цэнтральнай пешаходнай вуліц Друскенікаў – Віленскай – з’явілася незвычайная выстава разнастайных ялінак. Зроблены яны з самых стракатых матэрыялаў. Побач, зусім недалёка ад аквапарку, таксама размешчана традыцыйная шопка. Праўда, авечкі і ягняткі ў ёй не лялечныя, а жывыя. Шпацыр па Віленскай вуліцы Друскенікаў у калядную пару асабліва цікавы дзецям.
[Not a valid template]
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара
