Двухгаловая гара Эльбрус




Беларускаму вандроўніку трапіць у часы пандэміі ў раён Каўказскіх Мінеральных Вод дастаткова складана. Цягнік Менск-Мінеральныя Волы адменены, трэба дабірацца да Масквы, а ўжо з Масквы да курортаў Каўказскіх Мінеральных Вод. Да Масквы таксама складана дабрацца, самалёты рэдка лятаюць і каштуюць дорага, на аўтобусе грамадзянін Беларусі можа праехаць толькі пры наяўнасці абгрунтавання, нелегальны пераезд праз мяжу – асобная тэма. Але, калі па волі лёсу трапілі ў Каўказскіх Мінеральных Вод, то трэба ехаць глядзець Эльбрус.  

Двухгаловая гара Эльбрус, размешчаная на самай мяжы рэспублік Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі на паўноч ад Галоўнага Каўказскага хрыбта.

Эльбрус – патухлы вулкан, які вывяргаўся апошні раз вельмі даўно – напачатку нашай эры.

Вяршыні Эльбруса пакрытыя шчыльнай шапкай шматгадовага снегу і вечнымі льдамі.

Вулкан Эльбрус не нагадаў пра сябе амаль дзве тысячы гадоў, але навукоўцы лічаць яго ня патухлым, а заснулым.

У глыбінях Эльбруса  да гэтага часу знаходзяцца гарачыя масы, якія награваюць тэрмальныя крыніцы.

  Са схілаў Эльбруса сцякаюць 23 леднікі, агульная плошча якіх 134 км².

У нетрах Эльбруса пачалося жыццё шматлікіх знакамітых крыніц лячэбных курортаў Кіславодска, Пяцігорска і ўсяго раёна Каўказскіх Мінеральных Вод.

Беларускае Радыё Рацыя