Дынабургская крэпасць



Даўгаўпілская, або Дынабургская крэпасць – фартыфікацыйнае збудаванне, размешчанае па абодвух берагах ракі Даўгава (Дзвіна) у латвійскім горадзе Даўгаўпілс. Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры дзяржаўнага значэння, намінаваны на прысваенне статусу аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Будаўніцтва было пачата ў 1810 годзе загадам расейскай імператара Аляксандра I напярэдадні вайны з Напалеонам I з мэтай умацавання заходняй мяжы Расейскай імперыі. Кіраваў работамі ваенны інжынер генерал Е. Ф. Гекель.

З 1920 па 1940 год у крэпасці знаходзіліся часткі латвійскай арміі, палкі Земгальскай дывізіі.

У 1948-1993 гадах у крэпасці размяшчалася ваеннае вучылішча.

У красавіку 2011 года пасля рэнавацыі ўрачыста адкрылі водапод’ёмны будынак – першы будынак на тэрыторыі крэпасці, які быў рэстаўраваны. Будынак пабудаваны ў 1865-66 гадах у стылі псеўдаготыкі. Цяпер у «вежы» працуе Цэнтр культуры і інфармацыі Дынабургскай крэпасці.

У канцы 2012 года ў крэпасці скончылася рэканструкцыя будынка артылерыйскага арсенала. 24 красавіка 2013 у ім адкрыўся Цэнтр мастацтваў імя Марка Роткі. Гэта адзінае месца ў Усходняй Еўропы, дзе экспануюцца арыгінальныя працы гэтага славутага заснавальніка абстрактнага экспрэсіянізму.

У Дынабургскай крэпасці чакаюць рэстаўрацыі яшчэ дзясяткі будынкаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара