Дзе ў горадзе над Бугам у міжваенны час быў дом цярпімасці?
Прынамсі адзін з іх, на думку гісторыкаў і мясцовых жыхароў, месціўся па адрасе Арджанікідзэ 18 (колішняя вуліца Садовая).
Гэты будынак існуе і па сёння, ён капітальна адрамантаваны і ўваходзіць у склад гістарычнай забудовы Берасця. Кажа адзін са старажылаў квартала непадалёк Уладзімір Л.:
– А гэта пры немцах, напэўна і пры паляках, быў публічны дом. А пры саветах тут быў ваенны гатэль. Вось як ішоў плот па перыметру, і вось тут хадзілі вартавыя са зброяй. Ахоўвалі гатэль.
На будынку колішняга публічнага дома вісіць ахоўная шыльда з інфармацыяй пра тое, што ён мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай паловы ХХ стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя