Дзеці з Беласточчыны адзіныя выступілі па-беларуску ў „Зубраняці”
Дзеці з Беласточчыны выступілі на адкрыцці лагера ў цэнтры „Зубраня”.
Масавым мерапрыемствам пачаўся чацвёрты летні лагер у Нацыянальным дзіцячым цэнтры „Зубраня”. Тут адпачываюць вучні, якія вывучаюць беларускую мову на Падляшшы.
Яны былі адзінымі, чый выступ прагучаў на беларускай мове. Гэта ўразіла не толькі аднагодкаў, але і кіраўніцтва цэнтра. Кажа Надзея Ануфрыева:
– Выдатна. Я спачатку не зразумела, хто гэта спявае, бо трохі затрымалася, ніколі не чула. Мне кажуць: „Гэта дзеці”. На чысцюткай беларускай мове, так прыемна, дзякуй за падарунак.
З дзецьмі таксама сустрэўся намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
