Дзеці з Падляшша адпачываюць на Нарачы і ўдасканальваюць беларускую мову



З 25 ліпеня каля 40 школьнікаў, якія вывучаюць беларускую мову ў Польшчы, праводзяць час у Нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня».

Апрача спартыўных заняткаў ды медычных працэдураў вучні таксама ўдасканальваюць беларускую мову. Усе апекуны падляшскіх школьнікаў беларускамоўныя. Марыя Саланенка ўпершыню працуе з дзецьмі з Польшчы і лічыць гэта цікавым досьведам:

– Упершыню мы працуем з дзецьмі з Польшчы. І, нягледзячы на тое, што гэта блізкая да нас культура, ёсць і адрозненні. І гэта вельмі цікава назіраць. Мы стараемся разумець, стараемся размаўляць па-беларуску, каб дзецям тут было прыемна і камфортна з намі працаваць. Яны выкарыстоўваюць беларускую мову. Але некаторым складана, напэўна, яе ўжываць. Але гэта вельмі важна. Наша беларуская мова не знікала. Калі будуць такія адзінкі, то беларуская мова не знікне.

Зараз у Цэнтры «Зубраня» адпачывае больш за тысячу дзяцей з Беларусі, Расеі, Японіі ды Кітая. Дзеці з Падляшша ўпершыню змаглі туды прыехаць, дзякуючы Культурнаму цэнтру Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

Цалкам матэрыял у далучаным  файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя