Дзеці з Падляшша адпачываюць у „Зубронку”



На тэрыторыі Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра „Зубронак” абсталяваны стадыён, спартовыя пляцоўкі для баскетбола і валейбола, а таксама праводзяцца культурна-забаўляльныя ды спартовыя мерапрыемствы.

Цэнтр месціцца над возерам Нарач і мае шырокі спектр аздараўленчых паслуг: 

– Мне найбольш спадабалася ванна з хвойным алеем. Найбольш дапамог водны масаж. Было добра. Не пасмакаваў кактэйль.

– Мне таксама не пасмакаваў. Гарбата была вельмі смачная.

– Мне найбольш спадабаўся бездатыковы масаж. 

– Файна было ў пакоі ароматэрапіі.

– Мне найбольш спадабаліся лячэбныя ванны і кактэйль з гранатным сокам. 

– Мне спадабаўся масаж. 

– Мне ўсё спадабалася акрамя кактэйлю. 

Дзеці наведаюць малую радзіму Максіма Танка, а ўвечары адбудзецца развітальны баль.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя