Дзеці з Падляшша на радзіме Максіма Танка
Вучні з падляшскіх школ, якія вывучаюць беларускую мову, праводзяць час у Нацыянальнага дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры „Зубраня” над возерам Нарач. У межах культурнай акцыі яны паўдзельнічалі ў вечарыне прысвечанай Максіму Танку.
Дзеці наведалі Мядзель, дзе знаходзіцца адзіны ў Беларусі помнік пісьменніку.
Вечарыны прысвечаныя пісьменніку праводзяцца перыядычна, кажа Таццяна Куцко:
– У „Зубраня” кожную змену ладзіцца акцыя „Максім Танк. Чытаем разам”. Максім Танк з’яўляецца нашым земляком, ён апісваў гэту прыгажосць, нашыя маляўнічыя краявіды, пісаў пра возера Нарач. Таму, калі да нас прыехалі госці з Беласточчыны, якія валодаюць беларускай мовай, мы прапанавалі і ім паўдзельнічаць у гэтай акцыі.
Падляшскія вучні таксама наведалі музей-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя