Дзяды па-неапалітанску



У сярэдзіне ХVII ст. Неапаль спусташыла чума. Зямлі пры цэрквах для пахаванняў бракавала, і ўлады горада вырашылі хаваць памерлых варта дзе падалей. Самым прыдатным месцам для чумных пахаванняў вызначылі пячоры ў верхняй, горнай частцы горада, у раёне Фантанэлі.

Так з’явіліся могілкі з такім жа назовам. 

Колькі людзей падчас тае эпідэміі знайшлі апошні спачын у тых пячорах – невядома. Але пасля таго, як эпідэмія скончылася, уваход у  могілкі надзейна замуравалі. Наступныя стагоддзі сталіцу Кампаніі спусташалі чарговыя эпідэміі, а таксама войны, паводкі і  пажары. Сваякі памерлых, загінулых і забітых не заўсёды маглі купіць дарагую зямлю ў горадзе, затое на Фантанэлі можна было хаваць задарма.

Цягам наступных стагоддзяў у пячорных могілках звозілі парэшткі жабракоў, валацугаў і загінулых у караблекрушэннях маракоў, а таксама косткі са старажытных могілак пры касцёлах. Так доўжылася да 1837 года, каля пасля эпідэміі халеры могілкі Фантанэлі былі зноў замураваныя.

Напрыканцы ХІХ ст. каталіцкая грамада Неапаля вырашыла, што могілкі Дзядоў трэба прывесці ў належны выгляд. Па хуткім часе ў горадзе распачаўся сапраўдны культ мёртвых. Схільныя да містыкі неапалітанцы вырашылі, што людзі, якія пры жыцці жабравалі і пакутавалі, вартыя асаблівай павагі пасля смерці. Лічылася, што калі чалавек бачыў у сне нябожчыка, ён павінен пайсці на Фантанэлі, абраць нейкі чэрап, просіць яму ахвяры і рэгулярна звяртацца з малітвамі, і тады дух нябожчыка абавязкова дасць рады. У іншым разе раз’юшаны дух можа наслаць на неапалітанца пакутліваю смерць.

Цяжка спраўдзіць, так гэта ці не так. У падземных могілках Фантанэлі дзясяткі тысяч чарапоў. Некаторыя з іх падпісаныя фламастэрамі, каб не пераблытаць з іншым. Каля некаторых стаяць абразкі, свечкі, а ў дзіцячых парэшткаў – нават цацкі.

Але ў некаторых чарапоў і цяпер можна пабачыць мармуровая дошчачкі з падрабязным пералікам заслугаў тых ці іншых Дзядоў за дапамогу.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя