Дзясна ўлетку
Калі ў вашым горадзе ладзяць чарговае мілітарнае шоу, калі па вуліцах хіжа гырчаць танкі, а ў нябёсах стракочуць камуфляваныя верталёты – самы час з’ехаць куды падалей. Напрыклад, у суседняю Украіну, на Сівершчыну, на бераг якой ціхай ракі.
Дзясна ў Чарнігаве – прадмет гонару і замілавання. Адна з найчысцейшых рэк Усходняй Еўропы, адна з “сямі прыродных цудаў Украіны”.
Сядзьце на беразе, расслабцеся і ўслухайцеся ў наваколле. У затоках цяжка плёхаецца рыба, у прыбярэжных хмызах хаваюцца дзікія качкі, у нябёсах спяваюць нябачныя жаўрукі. І ўжо праз колькі хвілінаў і танкі з верталётамі, і ўсе мілітарныя бздуры напэўна пададуцца вам нечым далёкім і ірэальным, нібы кіно ў чужым пераказе.
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
