Егіпет уводзіць шматразовыя візы на 5 гадоў
З 1 чэрвеня Егіпет уводзіць новыя візавыя правілы. Яны павялічаць дапушчальны тэрмін знаходжання ў краіне і ўвядуць новы тып візы.
Цяпер пры аднаразовым уездзе турысты змогуць быць у Егіпце да 90 дзён. Тыя, хто часта выбіраюцца ў гэтую краіну, змогуць аформіць шматразовую візу на 5 гадоў. Зрабіць гэта можна праз егіпецкае консульства ці партал па афармленні электронных візаў.
Зараз аднаразовую візу ў Егіпет можна аформіць за 25 даляраў, шматразовую – за 60. З чэрвеня па жнівень турысты, якія прыляцяць у аэрапорт Луксора, таксама атрымаюць зніжку 10 даляраў на афармленне візы.
Беларускае Радыё Рацыя
фота https://34travel