Эйфелева вежа закрыта для наведвальнікаў з-за снегападу
У сталіцы Францыі для наведвальнікаў закрыта Эйфелева вежа.
„У сувязі з умовамі надвор’я Эйфелева вежа закрыта для публікі, – вынікае з заявы адміністрацыі. – Толькі наведвальнікі, у якіх зарэзерваваны столікі ў рэстаранах, могуць трапіць туды”.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на сталічны рэгіён Іль-дэ-Франс 6 лютага абрушыцца снегапад, які будзе суправаджацца моцным ветрам з парывамі да 11 м/сек. З-за маючага адбыцца снегападу і замаразкаў у 14 дэпартаментах Францыі ўведзены аранжавы (перадапошні) узровень метэатрывогі.
