Экскурсаводы з Менску пазнаюць Палессе
Каб лепш ведаць глыбінку краіны, яе асаблівасці і арыентавацца на мясцовасці – сталічныя гіды арганізоўваюць турыстычныя групы на Палессе, але не заўжды праводзяць экскурсіі, а самі выступаюць у якасці слухача.
„Такі фармат практыкуецца некалькі год запар”, – адзначае экскурсавод Таццяна Хвагіна:
– Такая ў нас нарадзілася ідэя, яна ўжо не адзін год ператвараецца ў жыццё, каб лепшыя менскія экскурсаводы праводзілі экскурсіі па цэлай Беларусі. Ён не паедзе праводзіць экскурсію па Лунінцу, Століну ці па Іванаве, хай Хвагіна туды даедзе і правядзе. У сталіцу Палесся ён прыедзе, а калі сам не зможа, то знойдзе такога самага, як і ён.
Таццяна Хвагіна дадае, што гэта добрая практыка для менскіх гідаў, ужо вельмі хутка яны змогуць прадстаўляць турыстычнае Палессе не горш за мясцовых калег.
Беларускае Радыё Рацыя