Экскурсіі па Варшаве з беларускім гідам



Варшаўскі раён Жалібож на гэтых выходных апынецца ў цэнтры ўвагі ўсіх, хто хацеў бы паглыбіцца ў гісторыю і культуру Польшчы. Менавіта там беларускі гід Таццяна Казак зладзіць экскурсіі.

“Нягледзячы на тое, што разлічаныя яны на дарослых, дзецям таксама сумна не будзе”, – абяцае Таццяна:

-Жалібож увогуле мае свой каларыт спакойнага і вельмі зялёнага раёна горада, які актыўна забудоўваўся якраз у 20-я – 30-я гады – у міжваенны час. І ён дзеліцца на розныя часткі па прафесіях. Ёсць Жалібож афіцэрскі, чыноўніцкі, а таксама ёсць журналісцкі, і так далей.

Дадатковую інфармацыю пра падарожжы можна атрымаць у instagram Таццяны @gid_in_warsaw.
Экскурсіі ладзяцца бясплатна. Аднак вы заўсёды можаце падзячыць гіду, пакінуўшы яму чаявыя.

Беларускае Радыё Рацыя