Экскурсія па нямецкіх могілках з гістарычным клубам Beer&History
У суботу Беларускі гістарычны клуб Beer&History зладзіў экскурсію па тэрыторыі нямецкіх могілак у Беластоку.

Пра самое месца пахаванне і значэнне немцаў для горада распавёў экскурсавод, папулярызатар гісторыі Алесь Кіркевіч:
– Немцы вельмі моцна прыклаліся да стварэння Беластоку, але зараз іх не засталося, і як палякі кажуць, у дзень Wszystkich Świętych гэта будуць адзіныя могілкі, дзе не будзе знічаў. Менавіта нямецкія евангелісцка-аўсбурскія, як яны правільна называюцца. Гэта могілкі на ўскрайку Беластока, а дакладней гэта лапідарыюм, бо могілкі былі знішчаныя, а пасля была зроблена такая інсталяцыя з камянёў, з захаваўшыхся надмагілляў, карацей такі мясцовы арт-аб’ект. Палічылі гэта цікавым месцам, таму вырашылі зрабіць экскурсію.
Падчас экскурсіі па тэрыторыі нямецкіх могілкаў у Беластоку быў праведзены майстар-клас па расчытванні старых надгробкаў і дэманстрацыя прыкладных метадаў даследаванняў паверхні камянёў.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя
