Экскурсія па вуліцы Варшаўскай у Беластоку
Беларускі гістарычны клуб Beer&History зладзіў абзорную экскурсію па вуліцы Варшаўскай у Беластоку.
Удзельнікі шпацыру разам прагуляліся па гэтай старажытнай вуліцы горада, паслухалі аповед гісторыка Алеся Кіркевіча пра тое, калі яна ўзнікла, як у розныя часы называлася, якімі цікавымі будынкамі забудаваная і з якімі знакамітымі людзьмі звязаная:
– Варшаўская вуліца супер захаваная, як для Беластока, нашмат лепш, чым Ліповая, чым Малмеда і іншыя вуліцы ў цэнтры. Яна трохі аддаленая, не кожны яе ведае, але на ёй фактычна прапісаная ўся гісторыя горада. Такіх невялічкіх камянічак аднапавярховых, часоў позніх Браніцкіх, альбо пачатку 19-га стагоддзя, будынкаў часоў ПНР, найперш гэта гісторыя палацаў фабрыкантаў 19-га стагоддзя. Гэта пярліны Беластока, па ім можна хадзіць і хадзіць.
Беларускі гістарычны клуб Beer&History, які ўзнік амаль год таму ў Беластоку, што тыдзень па серадах ладзіць гістарычныя вечарыны ў адным з бараў, а па выходных праводзіць абзорныя экскурсіі па вуліцах горада.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя