Экспарт турыстычных паслуг у Кітай павялічыўся амаль на 15 %
Экспарт турыстычных паслуг Беларусі ў Кітай у студзені – кастрычніку бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га вырас амаль на 15 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў 17 снежня на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.
„Экспарт турыстычных паслуг Беларусі ў Кітай расце. За 10 месяцаў 2018 года да аналагічнага перыяду мінулага года ён вырас амаль на 15 працэнтаў і склаў $4,73 млн. У выніку Кітай заняў трэцяе месца па экспарце турпаслуг Беларусі пасля Расеі і Украіны”, – сказаў Віталь Грыцэвіч.
Вырас і паток кітайскіх турыстаў: у студзені – кастрычніку 2017 года ў Беларусь прыехалі крыху больш за 16 тыс. жыхароў Паднябеснай, за аналагічны перыяд бягучага года – амаль 17,8 тыс. „Калі браць па асобных рэгіёнах, то, як інфармуе Дзяржпагранкамітэт, толькі жыхароў Ганконга прыехала ў краіну ў 100 разоў больш – за 10 месяцаў мінулага года Беларусь наведалі 6 чалавек, за гэты ж перыяд 2018 года – 617”, – канстатаваў Віталь Грыцэвіч.
У планах на 2019 год – прадаўжаць развіваць беларуска-кітайскі турызм. У прыватнасці, будзе ўзяты курс на ўдзел у выстаўках турыстычнай тэматыкі. Таксама Беларусь прадоўжыць прымаць у сябе азнаямленчыя туры кітайскіх тураператараў і прадстаўнікоў СМІ. Віталь Грыцэвіч не выключае, што будуць распрацаваны новыя маршруты. Дадаткова да прывычнага Менск-Берасце з наведваннем Мірскага і Нясвіжскага замкаў можа быць разгледжаны варыянт наведвання Налібоцкай пушчы і шклозавода „Нёман”.