Эксперт: Закрыццё межаў моцна ўдарыць па турыстычнай галіне
Закрыццё межаў адаб’ецца на турызме. З 21 снежня выехаць з Беларусі можна будзе толькі авіялініямі.
Галоўны рэдактар парталу дзелавых навінаў rynak.by Аляксей Харкевіч нагадвае, што недаступнымі стануць папулярныя сярод беларусаў калядныя аўтобусныя туры.
– Цяпер, калі мы ўсё правільна разумеем, за межы краіны можна будзе патрапляць толькі праз аэрапорты. Таму любыя накірункі абразаюцца, напрыклад вылет з Украіны з Барыспаля, або замежныя турыстычныя маршруты, як у нас звычайна было зімой, напрыклад, Карпаты. Усё гэта цяпер, зразумела, будзе недаступна. Гэта, канешне, вельмі моцны ўдар па турыстычнай галіне.
Некаторыя беларускія турфірмы размясцілі на сваіх інтэрнэт-рэсурсах інфармацыю, што трансфер да Кіева будзе ажыццяўляецца праз авіярэйсы. Квіток Belavia на аднаго чалавека ў адзін бок з Менска да Кіева каштуе ад 165 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя