Эпір. Мора, лаўры і макі



Правінцыя Эпір, што на паўночным захадзе Грэцыі, не такая папулярная ў турыстаў, як Атыка, Крыт ці Іянічныя выспы. Гэта патрыярхальны край, населены нетаропкімі сялянамі, разважлівымі гандлярамі і пабожнымі старэчамі.

Марскія краявіды Эпіра мала чым адрозніваюцца ад пелапанэскіх ці крыцкіх: усё тыя ж аквамарын хваляў, жаўцізна пляжаў і беласць надзьмутых ветразяў. А вось узбярэжжа адметнае неверагоднай колькасцю макаў і, асабліва – непраходнымі лаўровымі зарасцямі.

Шпацыруючы тымі гаямі, між волі ловіш сябе на думцы: а можа, тыя дрэвы – нашчадкі тых самых лаўраў, вяночкамі з якіх узнагароджвалі алімпіёнікаў антычнасці, пераможных стратэгаў і вялікіх паэтаў?

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара