Эстонія, Літва, Латвія і Польшча з 19 верасня закрываюць уезд для грамадзян Расеі
Міністр замежных спраў краіны Урмас Рэйнсалу паведаміў, што гэтае рашэнне будзе тычыцца і расейцаў, якія маюць шэнгенскія візы, якія былі выдадзеныя трэцімі дзяржавамі.
Фота: Сійм Лыві/ERR
Аналагічнае рашэнне, паводле яго слоў, прымуць і іншыя краіны Балтыі і Польшча. Яно пачне дзейнічаць з 19 верасня.