Эстонія з 27 траўня спыняе авіязносіны з Беларуссю
Улады Эстоніі паведамілі пра закрыццё аэрапортаў для самалётаў авіякампаніі «Белавія».
«Як і іншыя еўрапейскія дзяржавы, Эстонія забароніць палёты „Белавія“ ў свае аэрапорты. Афіцыйнае рашэнне будзе аформлена сёння пасля абеду», — заявіла прэмʼер-міністарка Эстоніі Кая Калас, перадае «Интерфакс-Запад».
Усяго ўжо 9 еўрапейскіх дзяржаў спынілі авіязносіны з Беларуссю пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску, якая скончылася затрыманнем Рамана Пратасевіча і ягонай сяброўкі Соф’і Сапегі.
