Эстонія закрывае мяжу для расейцаў з эстонскімі шэнгенскімі візамі
Эстонія вырашыла закрыць межы для грамадзян Расеі з выдадзенымі ёй шэнгенскімі візамі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства замежных спраў краіны.

Міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу падкрэсліў, што праз тыдзень санкцыі будуць прымяняцца да ўладальнікаў шэнгенскіх віз, выдадзеных Эстоніяй грамадзянам Расеі.
Пры гэтым будуць дзейнічаць выключэнні для асобаў, якія працуюць у дыпламатычным прадстаўніцтве; асобаў, чыя праца звязаная з міжнароднымі перавозкамі; асобаў, чыё прыбыццё звязанае з гуманітарнымі прычынамі і асобаў, якія наведваюць сваяка, які жыве ў Эстоніі; асобаў, якія маюць права на свабоднае перамяшчэнне па ЕЗ.
Правіла ўступае ў сілу на наступным тыдні. Тым асобам, якія не ўваходзяць у лік выключэнняў, уезд у Эстонію будзе закрыты.
