Еўрадэпутат ад Літвы заклікае абмежаваць перамяшчэнне на мяжы з Беларуссю



Еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус, прадстаўнік ліберальнай партыі, лічыць, што неабходна абмежаваць перамяшчэнне на мяжы з Беларуссю.

Фота: austrevicius.lt

Як паведаміла LRT, ён выступіў за тое, каб абмежаваць уезд у Літву беларусам, як гэта зроблена ў адносінах да расейцаў, а таксама скараціць магчымасці для выезду ў Беларусь для літоўцаў.

Такім чынам еўрадэпутат адрэагаваў на візіт Уладзіміра Пуціна ў Менск, які адбыўся 19 снежня.

На думку Аўштравічуса, на беларусаў павінны распаўсюджвацца тыя ж абмежаванні пры ўездзе, што і на жыхароў Расеі, выключэнні дапушчальныя толькі для тых, хто ратуецца ад пераследу, палітычных актывістаў ці апазіцыі.

У МУС Літвы адказалі, што ў адносінах да грамадзян Беларусі ўжо дзейнічаюць абмежаванні, напрыклад, скарочана выдача віз, а на мяжы праводзяцца дадатковыя праверкі.