Еўракамісія рыхтуе законапраект аб увядзенні «зялёных» лічбавых пашпартоў



Еўракамісія на працягу гэтага месяца падрыхтуе законапраект аб увядзенні электронных пашпартоў па вакцынацыі ад каронавіруса. Пра гэта паведаміла кіраўніца выканаўчага органа ЕЗ Урсула фон дэр Ляйен.

Паводле яе слоў, мэтай увядзення гэтага дакумента з’яўляецца прадастаўленне доказаў таго, што чалавек прайшоў вакцынацыю, вынікаў тэстаў тых, хто яшчэ не змог атрымаць вакцыну, а таксама інфармацыю аб выздараўленні ад каронавіруса.

Паводле задумы еўрапейскага кіраўніцтва, «зялёны» лічбавы пашпарт дасць магчымасць жыхарам ЕЗ бяспечна перамяшчацца як унутры супольнасці, так і за яе межамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: euractiv.com