Еўрапейскія паркі запусцілі анлайн-трансляцыі
Прыродныя паркі ў Еўропе запусцілі анлайн-трансляцыі. Зараз можна паглядзець на возера Вальхензе, гару Алімп і іншыя аб’екты з дому.
У Італіі ў анлайне даступны возера Кома, вулканы Этна і Везувій. У Венгрыі камера здымае возера Балатон. У Харватыі пачалі трансляцыю парку Рысняк.
Нацыянальны парк Даньяна ў Іспаніі прапануе паназіраць за рысямі, аленямі і іншымі жывёламі, якія водзяцца на яго тэрыторыі, а мясцовае грамадства арнітолагаў — за жыццём птушак.
Анлайн-трансляцыі сталі асабліва папулярнымі пасля таго, як больш за 80 краін увялі каранцін з-за каронавіруса.
Паводле travel34