Еўразвяз можа ўвесці пашпарты вакцынацыі ад COVID-19 у чэрвені



Еўрапейскі Звяз запусціць пашпарты вакцынацыі ад каронавірусу для турыстаў у другой палове чэрвеня, сказаў прэм’ер-міністар Італіі Марыё Драгі падчас прэс-канфэрэнцыі з міністрамі турызму вялікай дваццаткі.

«Еўрапейскі зялёны пропуск будзе гатовы ў другой палове чэрвеня. Тым часам італьянскі ўрад увёў нацыянальны зялёны пропуск, які ўступіць у сілу ў другой палове траўня. Ён дазволіць вольна падарожнічаць паміж рэгіёнамі Італіі. Не сумняюся, што турызм у нашай краіне стане мацнейшым, чым раней», — цытуе міністра La Reppublica.

Адзначаецца, што грамадзяне трэціх краін таксама змогуць атрымаць такі пашпарт. Каб аднавіць турызм у Італіі, урад мае намер прапанаваць дапамогу турыстычнай індустрыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters