Еўразвяз прафінансуе адбудову Мсціслава



У 2015 годзе Беларусь далучылася да сумеснага праекта Еўрапейскага звяза і Рады Еўропы «Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў» (COMUS). Пілотным удзельнікам праекта стаў горад Мсціслаў, у рамках якога былі вызначаныя пяць прыярытэтных кірункаў працы. 13 лютага былі агучаныя асноўныя мерапрыемствы, запланаваныя на гэты год, паведамляе партал euneighbours.eu.

Сродкі ЕЗ будуць накіраваныя на аднаўленне касцёла кармелітаў і яго ўнікальных фрэсак 17-га стагоддзя, будынка былога езуіцкага калегіума, гасцініцы «Эрмітаж» і будынка былой мужчынскай гімназіі. Фінансаванне таксама будзе накіраванае на стварэнне візіт-цэнтра, які павінен спрыяць папулярызацыі горада як турыстычнага кірунку.

nn.by