Эвакуацыя беларусаў з Індыі



Пра гэта паедаміў на старонцы ў Фэйсбуку намеснік гендырэктара „Белавіі” Ігар Чаргінец.

Самалёт «Белавія» сёння выляцеў у 12.00 гадзін 5 красавіка з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у сталіцу Індыі, Дэлі для эвакуацыі грамадзян Беларусі і Расеі. Шасцігадзінны беспасадкавы палёт будзе пралягаць праз паветраную прастору Расеі, Казахстана, Туркменістана, Афганістана і Пакістана. Інфармацыяй пра гэта падзяліўся ў Фэйсбуку намеснік гендырэктара кампаніі Ігар Чаргінец.

«Цяжкі рэйс выконваецца двума экіпажамі на чале з вопытнымі камандзірамі паветраных судоў А.Асташэвічам і В.Матчэняй. Пасля паўтарагадзіннай стаянкі ў Дэлі рэйс № BRU-9712 ​​павінен вылецець дадому. З-за закрыцця паветранай прасторы Афганістана рэйс не можа быць затрыманы, так як гэта немінуча прывядзе да затрымкі зваротнага вылету мінімум на суткі. А ў сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі  індыйскім бокам з-за пандэміі, экіпаж не зможа пакінуць борт паветранага судна для адпачынку ў гасцініцы. Таму вельмі важна вылецець назад без істотнай затрымкі», — напісаў Чаргінец.

У раёне Дэлі праз уведзеныя супрацькаронавірусныя захады ўсе дарогі перакрытыя, забаронена перамяшчэнне транспарту і людзей. Паліцыя жорстка адсочвае парушальнікаў каранціну і часта прымяняе да іх фізічны гвалт. «Дабрацца ў аэрапорт нашым людзям вельмі цяжка, спадзяемся, што ва ўсіх атрымаецца», — выказвае спадзеў гендырэктар. Пасадка самалёта плануецца ў 02.20 раніцай 6 красавіка.

Ігар Чаргінец таксама выказаў падзяку МЗС Беларусі, Амбасадзе Беларусі ў Індыі за дапамогу з арганізацыяй рэйса.

Праблемы з вылетам з Індыі дадому праз Маскву ў нашых турыстаў пачаліся 18 сакавіка, у першы дзень, калі Расея закрыла мяжу з Беларуссю. Расейскія самалёты не дазвалялі падняцца на борт нават тым беларусам, якія ўжо мелі квіткі на рэйсы, аддаючы перавагу грамадзянам Расеі. Беларусы ў Індыі церпяць не толькі праз немагчымасць вярнуцца дахаты, але і праз жорсткі каранцін, уведзены індыйскімі ўладамі, і спрычынены ім дэфіцыт прадуктаў ды медыкаментаў. 

novychas.by