ЕЗ адкрые межы для турыстаў з краін з нізкім роўнем захворвання каронавірусам
Еўразвяз адкрые межы для турыстаў з краін з нізкім роўнем захворвання каронавірусам. Акрамя таго тыя, якія прыязджаюць, павінны быць прышчэпленыя адным з прэпаратаў, якія ўхвалілі альбо еўрапейскі рэгулятар, альбо Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Канчатковы спіс, як піша газета The New York Times, будзе зацверджаны ў пятніцу. Расейскіх вакцын сярод адобраных Еўропай ці СААЗ пакуль няма.
У Бруселі да цяперашняга часу завяршылі толькі першы этап экспертызы прэпарата «Спадарожнік V».
Беларускае Радыё Рацыя
