Файнае месца Эркалана. Непарадная Італія
Італійскае мястэчка Эркалана знакамітае найперш руінамі старажытнага Геркуланума, які разам з Пампеямі загінуў падчас вывяржэння Везувія. Турысты на злом галавы бягуць да таго археалагічнага запаведніка, пры гэтым на самое мястэчка практычна не зважаюць.
А дарма.
Цэнтр Эркалана няўлоўна нагадвае гістарычныя кварталы Вільні, Любліна ці Гародні – пры ўмове, калі б на тамтэйшых сценах малявалі б пагонныя кіламетры графіці, а баракальныя фасады не рэстаўраваліся б гадоў сто. Дадайце да гэтага гронкі бялізны на гаўбцах, зграі катоў у дварах і экспрэсіўных падлеткаў, якія граюць у футбол проста на брукаванцы, і вы атрымаеце звычайную непарадную Італію, без прыхарошвання і глянцу, але ўсмешлівую і добразычлівую.
Чым і прывабную.
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара