Фактычна не змянілася жыццё з прыходам COVID-19 у Арканзасе



Фактычна не змянілася жыццё з прыходам COVID-19 у горадзе Бэнтанвіл у Арканзасе, што ў Злучаных Штатах Амерыкі. Пра гэта распавёў беларус Павел Ледзян, які там жыве.

Тут у параўнанні з іншымі амерыканскімі гарадамі дастаткова нізкая колькасць станоўчых тэстаў на каронавірус, – распавёў суразмоўца:

– Гэтак жа працую, як працаваў, так і працую. Я ездзіў у Менск у сакавіку, пакуль я быў там, умудрыўся зачапіць чалавека з пацверджаным каронавірусам. Калі я па прыездзе пра гэта распавёў на працы, мяне адправілі на два тыдні ў каранцін. І я два тыдні працаваў з дому. Пасля гэтага я стаў хадзіць у офіс. Атрымліваецца, што красавік, травень цалкам наведваў офіс.

У штаце Арканзас у ЗША на дадзены момант зарэгістравана крыху больш за 11,5 тысяч выпадкаў каронавірусу. Выздаравела ўжо прыблізна 7,3 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя