Фармат акцый салідарнсці ў Бруселі змяніўся
Прыкладаць супольныя намаганні дзеля будучыні Беларусі і ні ў якім разе не варта губляць надзеі на перамогу. У гэтым перакананая беларуска Марына Левацэнка, што працягвае прымаць удзел у акцыях салідарнасці ў Бруселі.
Найбольш вострыя тэмы для беларусаў замежжа – гэта палітвязні і падабенства беларускай і расейскай сітуацыі, адзначыла яна:
– Фармат змяніўся з-за „кароны”, гэта зменшыла колькасць удзельнікаў, але акцыі пратэсту не спыніліся. З’явіліся абмежаванні, да 50-ці чалавек на акцыі можна збіраць, у фармаце 1,5 метры адзін ад аднаго. Калі мы выходзім на акцыі, то дазволена толькі 50 чалавек.
У зімовы перыяд акцыі ў Бруселі ладзяцца ў залежнасці ад інфармацыйнай нагоды. У сувязі з COVID-19 колькасць удзельнікаў афлайн-сустрэч абмежаваная.
Беларускае Радыё Рацыя