Фінляндыя адмяніла пасажырскія цягнікі ў Расею
Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Фінляндыяй і Расеяй хуткаснымі цягнікамі Allegro спыняюцца з 28 сакавіка, паведаміла выданне Helsingin Sanomat.

Па словах міністра па справах Еўропы і кіравання ўласнасцю Фінляндыі Цюці Тупурайнен, далейшая эксплуатацыя цягнікоў Allegro «немэтазгодная».
1 сакавіка чыгуначны канцэрн VR Group, які адказвае за эксплуатацыю Allegro, ужо аб’яўляў аб спыненні супрацоўніцтва з ААТ „РЖД” з-за санкцый з прычыны вайны ва Украіне. Тады заяўлялася, што цягнікі Allegro пакуль працягнуць курсіраваць, каб забяспечыць вяртанне фінаў дадому з Расеі, паведамляе meduza.io.
