Фінляндыя таксама пачынае абмяжоўваць уезд расейцаў у краіну



Фінскія ўлады паведамілі 23 верасня аб «прынцыповым рашэнні» істотна абмежаваць уезд расейцаў у краіну з прычыны «сур’ёзнай шкоды міжнароднаму аўтарытэту Фінляндыі». Гаворка ідзе пра поўную забарону транзітнага праезду праз тэрыторыю Фінляндыі расейцаў з шэнгенскімі візамі іншых краін і абмежаваннях на ўезд з «шэнгенам», выдадзеным фінскім пасольствам.

У паведамленні на сайце прэзідэнта Фінляндыі адзначаецца, што ў найбліжэйшыя дні будзе абмежаваны ўезд расейскіх турыстаў, будзе дазволена толькі наведванне сяброў і сваякоў. Акрамя таго, Фінляндыя абмяжуе і працэс выдачы віз грамадзянам Расеі.