Фінляндыя забараніла рэйсы „Белавія”, Літва — заходзіць у паветраную прастору краіны
Агенцтва транспарта і сувязі Фінляндыі (Traficom) адклікала дазвол на палёты „Белавія” ў краіну.
Рашэнне было прынята 26 траўня і ўступае ў сілу неадкладна, гаворыцца на сайце агенцтва, перадае REFORM.by.
Traficom заяўляе, што Беларусь не можа забяспечыць бяспеку паветранага руху і пасажыраў на сваёй тэрыторыі.
Сёння еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што паветраная прастора Беларусі не з’яўляецца бяспечнай.
Раней «Белавіі» забаранілі лётаць у Францыю, Вялікабрытанію, Украіну, Літву, Латвію, Швецыю, Чэхію. Нагадаем, з-за прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску Саміт ЕЗ забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў Еўрасаюз. Гэтае рашэнне пакуль не набыло моц, яно павінна быць ухваленае Саветам міністраў краін ЕС.
Літоўскі ўрад забараніў беларускім авіяперавозчыкам заходзіць у паветраную прастору Літвы, паведамляе delfi.lt. Забарона набывае моц з 3 гадзін ночы 27 траўня.