Фінляндыя закрывае ўезд для расейскіх турыстаў



Урад Фінляндыі ў чацвер прыняў рашэнне аб закрыцці ўезду грамадзянам Расеі з турыстычнымі візамі ў ноч на 30 верасня 2022 года, перадае delfi.lt.

Фота: © Scanpix / Reuters

Па словах кіраўніка МЗС краіны Пекі Хаавіста, расейцы змогуць заязджаць у Фінляндыю толькі па сямейных абставінах, для вучобы, працы або ў выпадку валодання нерухомасцю.

Пры гэтым Хаавіста зазначыў, што „важна забяспечыць магчымасць перасячэння мяжы па гуманітарных прычынах”.

Нагадаем, з 19 верасня ўезд для расіян з шэнгенскімі візамі забаранілі Латвія, Літва, Польшча і Эстонія.