FlyDubai збіраецца аднавіць палёты ў Менску з 21 кастрычніка
Авіякампанія FlyDubai збіраецца аднавіць палёты ў Менску з 21 кастрычніка. Пра гэта паведаміла прэс-служба аэрапорта беларускай сталіцы.
Мяркуецца, што рэйсы Дубай – Менск – Дубай будуць штодзённымі. З Дубая самалёт будзе вылятаць у 16.45 з прылётам у Менск у 23.00.
Вылет з Менска пастаўлены на 0.30 з прылётам у Дубай у 6.25.